BE RU EN

Беларус хацеў завезці ў Польшчу амаль 10 тысяч пачкаў цыгарэт

  • 25.09.2017, 20:15

Кантрабанду выявілі польскія мытнікі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы.

9,5 тысячы пачкаў цыгарэт спрабаваў правезці ў Польшчу 43-гадовы кіроўца беларускага грузавіка.

Тытунёвую кантрабанду выявілі польскія мытнікі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Падчас надгляду грузавіка, які, на першы погляд, здаваўся пустым, высветлілася, што ў пераробленай падлозе схаваныя беларускія цыгарэты. Прыблізны рынкавы кошт тытунёвай кантрабанды складае больш за 120 тысяч злотых.

Заведзеная крымінальная справа. Беларусу пагражае буйны штраф.

Апошнія навіны