BE RU EN

КНДР абвінаваціла ЗША ў абвяшчэнні вайны

  • 25.09.2017, 19:12

У КНДР заявілі пра права збіваць стратэгічныя бамбавікі ЗША, нават калі тыя знаходзяцца па-за яе паветранай прасторай.

Міністр замежных спраў КНДР Лі Ён Хо заявіў, што ўзброеныя сілы Паўночнай Карэі маюць права збіваць стратэгічныя бамбавікі ЗША, нават калі тыя знаходзяцца па-за яе паветранай прасторы, паведамляе Reuters.

«Раз ЗША абвясцілі вайну нашай краіне, у нас будзе поўнае права прымаць меры ў адказ, уключаючы права збіваць амерыканскія стратэгічныя бамбавікі, нават калі яны знаходзяцца па-за паветранымі межамі нашай краіны», - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што ў МЗС КНДР абвінавацілі ЗША ў развязванні вайны.

Апошнія навіны