BE RU EN

Кошт нафты Вrent падняўся вышэй за $58

  • 25.09.2017, 18:45

Кошт нафты маркі Brent за панядзелак паставіў ужо другі рэкорд.

Спачатку кошт нафты абнавіў паказчыкі сакавіка гэтага года, падняўшыся вышэй за 57 даляраў за барэль, а да вечара перавысіў адзнаку і ў 58 даляраў, што апошні раз фіксавалася ў пачатку студзеня.

Да 18:35 паводле менскага часу кошт Brent падняўся на 2,43% да 58,28 даляраў за барэль.

Апошнія навіны