BE RU EN

Абураныя магілёўцы выклікалі мясцовыя ўлады «на дыван»

  • 25.09.2017, 14:35

Жыхары Магілёва выставілі патрабаванні ўладам.

21 верасня адбыўся сход вулічнага камітэта жыхароў мікразоны вул. Падгорная. На сход прыбылі прадстаўнікі раённых уладаў, якія зрабілі справаздачу аб некаторых захадах, ужытых згодна з папярэднімі зваротамі і скаргамі, піша «Магілёўскі рэгіён». У магілёўцаў назапасілася шмат прэтэнзій і заўваг да чыноўнікаў, якія яны выказалі.

Пытанні ў час сустрэчы падымаліся самага рознага плана, пачынаючы ад асабістых праблем, заўваг з нагоды школьных «пабораў», сканчаючы вечнымі і цяжка развязальнымі праблемамі стану дарог і праездаў. Месцамі размова пераходзіла на гарачыя спрэчкі з узаемнымі папрокамі.

Нягледзячы на тое, што на сходзе не з'явіліся запрошаныя туды прадстаўнікі дарожна-камунальных службаў і «дэпутат» гарсавету, жыхары вул.Падгорнай і яе наваколляў спадзяюцца, што іх пачуюць.

Апошнія навіны