BE RU EN

Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы паказалі з дрона

  • 25.09.2017, 12:17

Максіма Мархалюка шукаюць ужо 10-ы дзень.

На Youtube з'явілася відэа, прысвечанае пошукам 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы. Як паведамлялася раней, у пошуку хлопчыка ў гэтыя выходныя ўдзельнічала блізу тысячы чалавек.

У пошуках удзельнічаюць добраахвотнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расеі і Еўразвяза. Каардынуе іх працу пошукавае аб'яднанне "Анёл". Максім знік увечары 16 верасня, яго шукаюць ужо дзясятыя суткі.

Пошукавую экспедыцыю знялі на відэа з дрона. Аўтар відэа – Васіль Пашко.

Апошнія навіны