BE RU EN

Беларусы Нью-Ёрка ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць Пуціна

  • 25.09.2017, 10:22

Мітынг быў арганізаваны прадстаўнікамі расейскай дыяспары ў CША.

24 верасня ў Нью-Ёрку перад будынкам Генконсульства Расейскай федэрацыі адбыўся мітынг супраць агрэсіўнага пуцінскага рэжыму, піша «Новы Час».

Мерапрыемства было прымеркаванае да Дня міру 21 верасня, абвешчанага ААН днём глабальнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

Мітынг быў арганізаваны прадстаўнікамі расейскай дыяспары ў Амерыцы, іх падтрымалі актывісты з беларускай і ўкраінскай дыяспараў, якія прыйшлі са сваімі плакатамі і сцягамі.

На мітынгу прагучалі абвінавачванні на адрас агрэсіўнай пуцінскай палітыкі ў дачыненні да краінаў-суседак: Украіны, Грузіі, Беларусі, а таксама да ўласнага народа.

Удзельнікі скандавалі: "Putin is a killer!", "Stop putin – stop aggression!" "Crimea is Ukraine!", "Putin get out of Ukraine, Georgia, Belarus!"

Апошнія навіны