BE RU EN

Кадыраў прыбыў у Менск

  • 25.09.2017, 9:40

Кіраўнік Чачні сустрэнецца з Лукашэнкам у першай палове дня.

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў прыляцеў у Менск з працоўнай паездкай, у першай палове дня ў панядзелак яго прыме Аляксандр Лукашэнка.

"Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў на запрашэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў панядзелак раніцай прыбыў у Менск", – паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка Чачні.

Там адзначылі, што ў графіку паездкі – сустрэчы з Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, наведванне аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў.

У прэс-службе ўдакладнілі, што Лукашэнка прыме Кадырава ў панядзелак у першай палове дня.

ФОТА: Максім Гучак
ФОТА: Максім Гучак
ФОТА: Максім Гучак
ФОТА: Максім Гучак

Апошнія навіны