BE RU EN

Швэйцарцы адхілілі пенсійную рэформу

  • 24.09.2017, 19:00

Грамадзяне Швэйцарыі адхілілі праект першай за апошнія 20 гадоў пенсійнай рэформы.

Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, на рэферэндуме ў нядзелю, 24 верасня, 52,7 адсоткаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць планаў уладаў. «Такім чынам праблема фінансавання па-ранейшаму не развязаная», - заявіў кіраўнік федэральнага дэпартамента ўнутраных спраў Ален Берс. Прыход на рэферэндум склаў блізу 50 адсоткаў, піша dw.com.

Папраўкі да выбарчага заканадаўства былі адобраныя парламентам з мінімальнай перавагай галасоў яшчэ вясной. Яны меркавалі пенсійны ўзрост для жанчын з 64 да 65 гадоў - менавіта ў такім узросце выходзяць на пенсію швэйцарскія мужчыны. Акрамя таго, планавалася падвышэнне пенсійных унёскаў з заробку і збораў ад падатку на дададзеную вартасць (ПДВ). Пры гэтым стаўка ПДВ павінна ўзрасці з 8,0 да 8,3 адсотка.

Кансерватыўная Швэйцарская народная партыя (SVP), якая валодае большасцю ў Нацыянальнай радзе, выступае супраць рэформы, лічачы яе занадта дарагім праектам «левых».

Апошнія навіны