BE RU EN

Тысячы жыхароў Амстэрдама прыйшлі да дома мэра сказаць «дзякуй»

  • 24.09.2017, 14:15

Ці будуць калі-небудзь так праводзіць і беларускіх чыноўнікаў?

Жыхары сталіцы Нідэрландаў прыйшлі да дома свайго былога мэра Эбэрхарда ван дэр Лаана, каб сказаць яму «дзякуй». Відэа апублікаваў мясцовы тэлеканал NOS. Дэр Лаан кіраваў горадам да апошняга, нягледзячы на дыягназ рак лёгкіх і шматлікія метастазы. У студзені 2017 года палітык распавёў пра гэта гараджанам і паабяцаў выконваць свае абавязкі датуль, пакуль будуць сілы. Аднак нядаўна ён напісаў амстэрдамцам ліст, у якім развітаўся з імі.

«Дарагія амстэрдамцы, у студзені я распавёў вам, што даведаўся ад лекараў дрэнныя весці, але я спадзяваўся: што «яшчэ крыху» змагу быць вашым мэрам. Апошнія восем месяцаў я выконваў сваю працу з радасцю. Ваша падтрымка мне вельмі дапамагала. Гэта «яшчэ крыху» мінае сёння. Лекары сказалі мне, што больш не могуць мяне лячыць. Я сказаў прадстаўніку караля, што хворы. З гэтага часу мае абавязкі будзе выконваць намеснік Кайса Аланхен. Быць мэрам самага прыгожага і самага дарагога мне горада ва ўсім свеце - гэта вялікі гонар. Дзякуй за ваш давер, удзел і падтрымку, і пярэчанні, якія я атрымліваў ад вас апошнія сем гадоў. Паклапаціцеся пра наш горад і адзін пра аднаго. Бывайце», - гаворыцца ў лісце спраў Лаана, які апублікавала выданне Blikopnieuws.

Апошнія навіны