BE RU EN

Як беларускія магнаты забаўляліся на службе ў вялікага князя

  • 24.09.2017, 13:55

Руціну канцылярскай службы ў ВКЛ умеў палепшыць надворны маршалак Валовіч.

Даследчыкі знайшлі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі незвычайна аформлены дакумент. «Надворны маршалак літоўскі А. Валовіч у 1561 годзе, афармляючы загалоўную літару «амега» ў адным з дакументаў, думаў відавочна не пра цяжкасці аграрнай рэформы ў ВКЛ і не пра канцылярскую руціну», - напісаў у «Фэйсбуку» намеснік дырэктара архіва Дзяніс Лісейчыкаў.

Спачатку цяжка зразумець, што такога незвычайнага зрабіў маршалак. Але глядзіце: ці то ён сам, ці то пісар паставіў у літарах дзве кропкі - і атрымаліся жаночыя грудзі.

Апошнія навіны