BE RU EN

У Беларусі адзначылі Дзень адзінства балтаў

  • 24.09.2017, 10:23

Свята адзначалі больш чым у 20 месцах.

Традыцыйна падчас святкавання Дня адзінства балтаў запальваюць вогнішчы. Сёлета такое свята адзначылі ў больш чым 20 месцах. Адно з вогнішчаў каля старажытнага гарадзішча пад Менскам наведаў фатограф «Радыё Свабода».

Для кагосьці гэта стане зусім адкрыццём, але вогнішчы запальвалі таксама і на ўсходзе - каля Цверы, пад Масквой, на Смаленшчыне і пад Варонежам. А таксама ва ўкраінскім Жытоміры і ў польскім Беластоку. Вось такім калісьці быў арэал, дзе гаварылі на балцкіх мовах.

Дзень адзінства балтаў ‘2017
Крынiца: svajksta.by

Дзень адзінства балтаў прызнаны дзяржаўным святам у Літве і Латвіі. Яго гістарычная падстава - бітва пры Саўле, калі сумесныя сілы балцкіх плямёнаў разбілі войска Ордэна мечаносцаў у 1236 годзе.

ФОТА: SVABODA.ORG

Свята адзначаецца ў дзень восеньскага раўнадзенства. У народнай традыцыі гэты час падвядзення вынікаў і падліку таго, што зроблена за актыўны летні перыяд. З гэтым звязана і традыцыя запальвання вогнішча.

ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG

Апошнія навіны