BE RU EN

Кантралёры з засады: «Ураджайнасць» вырасла ў 4 разы

  • 24.09.2017, 9:50

Гендырэктар «Менсктрансу» ўхваліў «паляванне» на грамадзян без камізэлек і бэйджаў.

Падчас прамой лініі гендырэктара ДП «Менсктранс» Лявонція Папянка спыталі, навошта кантралёры-рэвізоры у грамадскім транспарце хаваюць відэарэгістратары і бэйджы. Маўляў, гэта непавага да ўсіх пасажыраў, пераважная большасць якіх - законапаслухмяныя грамадзяне, якія аплацілі праезд, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости». Лявонцій Папянок растлумачыў, што пасля ўвядзення такой маскіроўкі колькасць выяўленых безбілетнікаў павялічылася ў 4 разы.

Пры гэтым чыноўнік дадаў, што ў кантрольна-рэвізорскай службе на працягу многіх гадоў назіраецца пастаянны дэфіцыт кадраў. Ахвочыя працаўладкавацца ёсць, але многія звальняюцца пасля некалькіх месяцаў, а то і тыдняў працы, таму што не вытрымліваюць яе эмацыйнай нагрузкі - безбілетнікі часцяком ладзяць скандалы.

- Так, толькі ў гэтым месяцы з кантрольна-рэвізорскай службы звольнілася 36 чалавек, прынята на працу 25, - растлумачыў Папянок.

Пры гэтым кіраўнік «Менсктрансу» пагадзіўся, што культура абслугоўвання пасажыраў кантралёрамі-рэвізорамі мае патрэбу ў далейшым паляпшэнні і ўдасканаленні.

Апошнія навіны