BE RU EN

У Мексіцы адбылося новы магутны землятрус

  • 23.09.2017, 19:52

Землятрус магнітудай 6,1 адбыўся ў паўднёвай частцы Мексікі.

Моцныя падземныя штуршкі зафіксаваныя ў суботу, 23 верасня, у штаце Оахака ў Мексіцы. Эпіцэнтр знаходзіўся за 700 кіламетраў на паўднёвы-ўсход ад Мехіка, аднак падземныя штуршкі былі такой сілы, што адчуваліся нават у сталіцы.

Землятрус адбыўся пад 8 гадзін раніцы мясцовага часу, застаў знянацку жыхароў населеных пунктаў, якія падпалі пад навалу. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль не паступала, піша «Нямецкая хваля».

У аўторак, 19 верасня, у Мексіцы адбыўся магутны землятрус магнітудай 7,1, у выніку якога загінулі больш за 290 чалавек.

Апошнія навіны