BE RU EN

Жыхар Бабруйска дамогся стварэння беларускамоўнага класа

  • 23.09.2017, 19:37

Бабруец заклікае і іншых бацькоў першакласнікаў горада далучыцца да ўжо створанаму класу.

Бацька першакласніка Сцяпана Хадарэнкі з Бабруйска дамогся, каб ягоны сын вучыўся па-беларуску. Такім чынам у бабруйскай школе №17 стварылі першы беларускамоўны клас у горадзе.

«Цяпер таксама стараюся падцягваць свой узровень беларускай мовы», - распавядае «Радыё Рацыі»«Радыё Рацыі» Глеб Хадарэнка:

- Я быў гатовы да таго, што нейкія там будуць патрабаванні. Канечне, шанцаў было не так шмат і я думаў, што ўсё ж не адкрыюць, бо некаторыя казалі, што трэба мінімум восем ці дзесяць чалавек. Але гэта не пацвердзілася, проста пішаш заяву, кажаш, што заканадаўства не проста дазваляе, а кажа пра тое, што гэта абавязкова. І, калі бацькі абралі беларускую мову, то іх хлопчык ці дзяўчынка будуць вучыцца на беларускай мове.

Глеб Хадарэнка заклікае і іншых бацькоў першакласнікаў Бабруйска, якія хацелі б, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску далучыцца да ўжо створанага класа.

Апошнія навіны