BE RU EN

У Данецку падарвалі аўтамабіль «міністра прыбыткаў і збораў ДНР»

  • 23.09.2017, 13:07

На «міністра прыбыткаў і збораў ДНР» Аляксандра Цімафеева здзейснены замах.

Пра гэта паведамляе «Гордон» са спасылкай на РИА Новости.

Аўтамабіль з Цімафеевым рухаўся па праспекце Міру, калі адбыліся два выбухі. Паводле звестак выдання, «міністр» шпіталізаваны ў крытычным стане. Усяго ў выніку выбуху пацярпелі 8 чалавек.

Месца здарэння ачэпленае прадстаўнікамі сілавых структураў «ДНР».

Аляксандр Цімафееў у 2014 годзе быў прызначаны «міністрам прыбыткаў і збораў ДНР», а ў 2016 годзе стаў в.а. намесніка кіраўніка «рады міністраў ДНР».

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Апошнія навіны