BE RU EN

Навукоўцы здзейснілі прарыў у лекаванні ВІЧ

  • 23.09.2017, 12:06

Клінічныя выпрабаванні плануюць пачаць у 2018 годзе.

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі антыцелы, якія забіваюць да 99% штамаў ВІЧ і здольныя знішчыць інфекцыю на ранняй стадыі.

Аўтарамі распрацоўкі сталі Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША і фармацэўтычная кампанія Sanofi, паведамляе Расейская служба Русская служба ВВС.

Міжнародная супольнасць у барацьбе з ВІЧ (IAS) назвала распрацоўку вучоных "цікавым прарывам".

Клінічныя выпрабаванні рэчыва плануецца пачаць у 2018 годзе. Цяпер навукоўцы спрабуюць перамагчы ВІЧ, выкарыстоўваючы так званыя шырока нейтралізоўныя антыцелы, якія здольныя забіваць значную частку штамаў вірусу і прадухіляць заражэнне.

Новая распрацоўка навукоўцаў, апісаная ў навуковым часопісе Science, аб'ядноўвае тры тыпы такіх антыцелаў у магутнае рэчыва трайнога дзеяння.

"Яны (новыя антыцелы) больш магутныя і робяць больш шырокае дзеянне, чым любое асобна ўзятае натуральнае антыцела з вядомых на сёння", – паведаміў адзін з аўтараў даследавання Гэры Нэйбл.

Самыя магутныя прыродныя антыцелы здольныя перамагчы да 90% штамаў ВІЧ.

"Мы дасягнулі ахопу 99%, і ён дасягаецца пры вельмі нізкай канцэнтрацыі антыцелаў", – адзначыў Нэйбл.

У выніку доследаў на 24 малпах ні ў адной з жывёлаў не з'явілася інфекцыя пасля ўвядзення ім вірусу ВІЧ.

Вірус ВІЧ валодае высокай здольнасцю да мутацыі, і імуннай сістэме чалавека складана адначасова змагацца з рознымі відамі штамаў.

Раней біёлагі пацвердзілі, што штамамі вірусу імунадэфіцыту малпаў могуць заразіцца людзі.

Апошнія навіны