BE RU EN

Хадаркоўскі прапанаваў ліквідаваць у Расеі пасаду прэзідэнта

  • 23.09.2017, 11:40

І зрабіць Расею парламенцкай рэспублікай.

Былы мільярдэр Міхаіл Хадаркоўскі, які цяпер жыве ў Лондане, прапанаваў новую сістэму дзяржаўнага ладу краіны.

Выступаючы на сваім канале ў Youtube, апазіцыйны палітык прапанаваў ліквідаваць пасаду прэзідэнта ў Расеі і перайсці да парламенцкай мадэлі, пры якой дзяржавай будзе кіраваць двухпалатны парламент, у якім будуць знаходзіцца 620 парламентарыяў, якія выбіраюцца паводле рэгіянальнага прынцыпу, піша «Салідарнасць».

Цікава, што Хадаркоўскі запісаў свой зварот у стылі прэзентацыяў Стыва Джобса, які прэзентаваў прадукты Apple на сцэне з вялікім экранам.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» палітык зазначыў, што ў Расеі кожны добры цар праз кароткі час становіцца «не бацькам, а сукаю».

– Мы гэта назіралі, назіралі неаднаразова... Я перакананы, любы добры цар будзе будаваць на той платформе, якую ў свой час стварыў Барыс Мікалаевіч Ельцын і развіў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, такую ж роўна сістэму. Нават калі ён гэтага не хоча.

...Я мяркую, што ў краіне адзіная нармальная змена ўлады, якая можа быць, пасля чаго краіна пачне развівацца, гэта пераход да парламенцкай, ну ці на прамежкавым этапе прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі, – сказаў ён.

Апошнія навіны