BE RU EN

Цукерберг мае намер прадаць да 75 мільёнаў акцыяў Facebook

  • 23.09.2017, 11:30

Пры гэтым ён плануе захоўваць кантроль над кампаніяй цягам яшчэ як мінімум 20 гадоў.

У найбліжэйшыя 18 месяцаў заснавальнік Facebook Марк Цукерберг мае намер прадаць ад 35 да 75 мільёнаў акцыяў кампаніі для фінансавання дабрачынных праектаў.

Пра гэта Цукерберг напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Ён заявіў, што пацвярджае агульныя з жонкай Прысцылай планы цягам жыцця пазбавіцца ад 99% акцыяў Facebook.

«На самай справе, мы плануем паскорыць гэтую працу і прадаць большую частку гэтага пакета раней. Я разлічваю прадаць 35–75 млн акцыяў Facebook за наступныя 18 месяцаў для фінансавання нашых праектаў у галіне адукацыі, навукі і юрыспрудэнцыі», – напісаў Цукерберг.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што плануе захоўваць кантроль над кампаніяй з правам голасу ў радзе дырэктараў цягам яшчэ як мінімум 20 гадоў.

Зыходзячы з кошту акцыяў Facebook на біржы на стан 22 верасня ($ 170,54 за акцыю), за ўвесь пакет заснавальнік кампаніі можа атрымаць ад $ 5,9 да $ 12,8 млрд.

Апошнія навіны