Іран правёў выпрабаванні новай ракеты насуперак санкцыям ЗША
- 23.09.2017, 10:34
Тэгеран заявіў, што правёў паспяховыя выпрабаванні новай балістычнай ракеты сярэдняга радыусу дзеяння.
Гэта было зроблена насуперак санкцыям ЗША і крытыцы з боку прэзідэнта Дональда Трампа.
Запуск ракеты "Хорэмшэхр", якая мае радыус дзеяння 2 тысячы км, быў паказаны на дзяржаўных тэлеканалахБ/ФЮ. Аднак застаецца незразумелым, калі менавіта ён быў зроблены.
Выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН у аўторак на гэтым тыдні, прэзідэнт Дональд Трамп раскрытыкаваў ракетную праграму Ірана і ядзерную ўгоду з Тэгеранам, складзеную ў 2015 годзе пры прэзідэнту Абаму, паведамляе BBC.
У пятніцу прэзідэнт Хасан Рухані заявіў, што Іран павялічыць свой абарончы патэнцыял "у якасці стрымлівальнай меры".
У студзені сёлета, пасля выпрабавання Тэгеранам новых іранскіх балістычных ракетаў, ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да Ірана.
Ракета "Хорэмшэхр" была ўпершыню прадэманстраваная ў Тэгеране ў пятніцу, падчас вайсковага параду.