BE RU EN

Заўтра будзе да 21 градуса цяпла

  • 23.09.2017, 10:29

Незвычайнае для канца верасня надвор'е чакаецца ў Беларусі.

Да 21 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі 24 верасня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, у асноўным без ападкаў, толькі ўдзень на паўднёвым захадзе краіны месцамі чакаюцца невялікія дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца ўсходні: уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 8–14 градусаў вышэй за нуль, удзень – плюс 15–21.

Апошнія навіны