BE RU EN

Еўра падаражэў перад выходнымі

  • 22.09.2017, 15:55

На валютных гандлі 22 верасня беларускі рубель аслабеў да еўра і расейскага рубля.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пасля таргоў курс еўра вырас на 0,0058 рубля (0,25%) і склаў 2,3198 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0091 рубля (0,47%) да 1,9366 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0164 рубля (0,49%) і склаў 3,3604 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны