BE RU EN

Відэафакт: Магілёўка радуецца пажару і робіць на яго фоне сэлфі

  • 22.09.2017, 12:25

Дзяўчына з Магілёва, магчыма, і не чула пра імператара Нерона, але практычна паўтарыла ягоныя паводзіны.

Яшчэ летам на вуліцы Лазарэнкі ў Магілёве загарэўся стары дом. Пажар быў моцны, змагацца з вогнішчам давялося некалькі гадзін.

Але не ўсе ўспрынялі гэта як трагедыю. Днямі ў сеціве з'явілася відэа з падзеямі таго дня, на якім дзяўчына з хлопцам захапляюцца вогнішчам, смяюцца і спяшаюцца зрабіць на такім «эфектным фоне» відэа і сэлфі.

«Ты здымаеш? Гэта пажар! Ачмурэць! Гэта гамон! У мяне няма слоў - адны эмоцыі», - кажа дзяўчына падчас сэлфі і залівіста смяецца.

Нагадаем, што са сведчанняў шматлікіх рымскіх гісторыкаў, напрыклад, Гая Светонія Транквіла, імператар Нерон загадаў падпаліць Рым (паводле іншай версіі - проста скарыстаўся пажарам Рыма), каб натхніцца і напісаць паэму пра загубу Троі.

Апошнія навіны