BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: «Цмокі» выйшлі ў 2 раўнд кваліфікацыі

  • 21.09.2017, 21:21

Менскія баскетбалісты паўторна падолелі «Прышціну» з Косава.

У матчы ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «Цмокі-Менск» падолелі «Прышціну» з Косава - 89:74, паведамляе «Прессбол».

«Цмокі-Менск» - «Прышціна» - 89:74 (19:17, 21:22, 23:15, 26:20)

Нагадаем, у першым паядынку мацнейшым таксама быў беларускі клуб - 57:50. Спаборнікам «Цмокаў» па другім кваліфікацыйным раўндзе будзе ўкраінскі «Будзівельнік».

Апошнія навіны