BE RU EN

Малдаўская апазіцыя ініцыюе імпічмент Дадону

  • 21.09.2017, 20:47

Дэпутаты парламента Малдовы ад Ліберальнай партыі выступілі за адхіленне Дадона ад пасады прэзідэнта.

Дэпутаты парламента Малдовы ад Ліберальнай партыі пачалі збор подпісаў пад законапраектам аб пачатку працэдуры зняцця з пасады прэзідэнта Ігара Дадона, паведамляе telegraf.com.

Згодна з парламенцкім рэгламентам, для рэгістрацыі законапраекта з наступным яго разглядам на пасяджэнні парламента неабходныя подпісы 34 дэпутатаў з 101-га.

Як адзначыў лідар Ліберальнай партыі Міхай Гімпу, законапраект накіраваны ўсім парламенцкім фракцыям, за выключэннем фракцыі Партыі сацыялістаў.

Матывам для абвяшчэння прэзідэнту імпічменту стала, са слоў Гімпу, перш за ўсё адмова кіраўніка дзяржавы адпраўляць малдаўскіх вайскоўцаў на міжнародныя вайсковыя вучэнні. Лідар лібералаў падкрэсліў таксама, што «прэзідэнт Ігар Дадон працягвае прасоўваць у Малдове інтарэсы Расеі».

Спікер парламента Малдовы Андрыян Канду заявіў у сувязі з гэтым, што абвяшчэнне імпічменту прэзідэнту - працэдура вельмі складаная, і яна не абмяжоўваецца толькі рэгістрацыяй законапраекта ў парламенце. Паводле працэдуры неабходна стварыць камісію, якая вывучыць, ці парушыў прэзідэнт Канстытуцыю і ў чым заключаюцца гэтыя парушэнні, пасля чаго высновы камісіі будуць прадстаўленыя Канстытуцыйнаму суду для прыняцця адпаведнай пастановы», - адзначыў спікер.

Разам з тым кіраўнік малдаўскага парламента падкрэсліў, што кіруючая кааліцыя ўважліва сочыць за дзейнасцю прэзідэнта, і ў выпадку наяўнасці падстаў для адхілення прэзідэнта ад пасады будуць ініцыяваныя адпаведныя працэдуры.

Апошнія навіны