BE RU EN

Васіль Шлындзікаў: Не тыя лекі даюць пацыенту

  • 21.09.2017, 20:04

Былы кіраўнік «Амкадора» пракаментаваў ініцыятыву Нацбанка паменшыць адсотак абавязковага продажу даходу прадпрыемствамі.

Былы кіраўнік прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў пракаментаваў «Народнай Волі» ініцыятыву Нацбанка паменшыць адсотак абавязковага продажу даходу прадпрыемствамі.

- Памяншэнне адсоткавай стаўкі абавязковага продажу даходу, безумоўна, трохі палегчыць жыццё прадпрыемствам, якія экспартуюць сваю прадукцыю, - кажа Васіль Шлындзікаў. - Увогуле, такая норма становіцца вельмі небяспечнай, калі ў краіне некалькі курсаў валют - афіцыйны і рэальны. Гэты механізм цалкам знішчаў экспартаарыентаваныя прадпрыемствы. Бо трэба было прадаваць валюту па курсе Нацыянальнага банка, які быў у некалькі разоў меншы за рэальны.

- Нацбанк заявіў, што пастанова прынятая «ў рамках рэалізацыі паслядоўнай палітыкі лібералізацыі валютных адносін і з улікам стабільнай сітуацыі на валютным рынку».

- Цяпер валютны курс стабілізаваўся, але што будзе далей? Куды пойдзе беларуская эканоміка? Ніхто не дасць стоадсоткавай гарантыі, што валютная сітуацыя не зменіцца. Увогуле, прынятая Нацбанкам норма - гэта добры крок, але, як мне здаецца, не тыя лекі даюць пацыенту. А на рэформы ўлады ісці не хочуць.

Апошнія навіны