BE RU EN

У Рэчыцы дажджом змыла рынак

  • 21.09.2017, 14:59

Вуліцамі горада лепш не хадзіць, а плаваць.

Раніцай 21 верасня жыхары Рэчыцы прачнуліся не ад будзільніка, а ад навальніцы. Неба зацягнулі чорныя хмары. Дождж доўжыўся ўсяго гадзіну, але гэтага было дастаткова, каб ператварыць вуліцы ў рэкі. Да таго ж, акрамя дажджу, быў яшчэ і град, які ладна напалохаў аўтаўладальнікаў, чые аўто не стаялі ў гаражы.

На ніжняй набярэжнай, каля кавярні «Нептун», змыла палатку, і калі б не агароджа, то ўся маёмасць апынулася б у Дняпры.

Як стала вядома dneprovec.by, таксама ад дажджу пацярпеў Славянскі рынак. Там сёння лепш не хадзіць, а плаваць. Супрацоўнікі МНС адпампоўваюць ваду.

Апошнія навіны