BE RU EN

Гідрамет: Заўтра будзе да +26 градусаў

  • 21.09.2017, 12:39

Уночы і раніцай у Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы.

22 верасня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасфэрныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага ўсходу, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца надвор’е хмарнае з прасвятленнем. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы. Удзень пераважна на паўднёва-заходняй палове краіны дажджы, месцам навальніцы. Вецер усходні, моцны парыўны.

Тэмпература паветра мінімальная поначы +10..+16°С, максімальная ўдзень +20..+26°С, на захадзе +15..+19°С. Атмасфэрны ціск будзе расці.

Апошнія навіны