BE RU EN

Беларускія iPhone 8 - адны з самых дарагіх у свеце

  • 20.09.2017, 19:57

Перадзамова на навінкі Apple адкрываецца ўжо заўтра.

Купіць iPhone 8 і iPhone 8 Plus у Беларусі можна будзе ўжо ў гэтую пятніцу, але неафіцыйна. Афіцыйна ж прылады з'явяцца крыху пазней і па іншых коштах, паведамляе tut.by.

Інфармацыяй аб гэтым з намі падзяліўся аўтарызаваны рэсэлер Apple у Менску - сafeConnect, які ўжо заўтра адкрывае перадзамову на навінкі «яблычнай» кампаніі.

Такім чынам, iPhone 8 з 64 ГБ памяці будзе каштаваць у Беларусі 1949 рублёў (прыкладна 1005 даляраў па бягучым курсе). Версія з 256 ГБ памяці абыдзецца беларусу ў 2469 рублёў.

iPhone 8 Plus з 64 ГБ будзе афіцыйна каштаваць у Беларусі 2329 рублёў, 256 ГБ версія - 2759 рублёў.

Такім чынам, «беларускі» iPhone 8 стаў адным з самых дарагіх у свеце. Глядзіце, як яго кошт у далярах супастаўны з коштамі ў іншых краінах.

А кошт iPhone 8 Plus у Беларусі і зусім стаў абсалютным сусветным лідарам:

Апошнія навіны