BE RU EN

Сёння літоўцы прыносяць абяцанні сваёй краіне

  • 20.09.2017, 17:59

У Вільні стартавала грамадская акцыя «Абяцанне Літве».

«Усе, хто захоча пакінуць на наступнае стагоддзе сваё абяцанне, тое, чым жыве цяпер, тое, чаго чакае ад Літвы ў будучыні, тое, што ён можа зрабіць для Літвы - кожны зможа зрабіць надпіс у гэтай кнізе. Яна неабмежаванага памеру», - сказаў у сераду раніцай у інтэрв'ю тэлеканалу LRT старшыня Сэйма Віктарас Пранцкецыс, піша Delfi.

Першай у кнізе пакінула надпіс прэзідэнтка Даля Грыбаўскайтэ.

Кніга, прысвечаная абяцанням, паводле ягоных слоў, будзе прэзентаваная ў ходзе святочнай канферэнцыі, прымеркаванай да стагоддзя Канферэнцыі літоўцаў, якая адбылася ў Вільні ў 1917 годзе. Далей кніга будзе падарожнічаць па ўсёй Літве. «Ніякіх абмежаванняў няма, усе абяцанні тут пажаданыя і вітаюцца», - сказаў спікер.

Апошнія навіны