BE RU EN

У форме якой краіны прыехаў на вучэнні Віктар Лукашэнка?

  • 20.09.2017, 14:52

Старэйшы сын дыктатара зладзіў маскарад на палігоне «Барысаўскі».

Сёння Аляксандр і Віктар Лукашэнка назіралі за вучэннямі «Захад-2017» на палігоне «Барысаўскі» паведамляе прэс-служба дыктатара.

Усе вайскоўцы - як вайскоўцы, былі ў прынятай статутам «лічбе», а ў якой форме на вучэннях быў Віктар Лукашэнка? Гэта пакуль так і засталося нявысветленым.

Нагадаем, форма, якая атрымала ў народзе назву «лічба», была зацверджана для беларускага войска ў 2009 годзе.

У камуфляжы, у якім з'явіўся сёння на вучэннях памочнік кіраўніка ў нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, зацверджаную форму не апазналі.

ФОТА: Віктар Талочка

Апошнія навіны