BE RU EN

Лукашэнка: А калі набой у адно месца - што, мяне і Пуціна адразу не стане?

  • 20.09.2017, 12:50

Дыктатар паспрабаваў растлумачыць, чаму Пуцін не прыехаў на вучэнні «Захад-2017» у Беларусь.

Беларуска-расейскія супольныя стратэгічныя вучэнні «Захад-2017» афіцыйна «заканчваюцца» сёння, 20 верасня. Асноўная ўвага да палігона «Барысаўскі», куды прыбыў Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Лукашэнку суправаджалі кіраўнік Савета бяспекі Станіслаў Зась, міністр абароны Андрэй Раўкоў, кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, памочнік у бяспецы і старэйшы сын Віктар Лукашэнка. Ад Расеі - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Чакалася і прыбыццё міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, пра гэта заяўлялі ў абаронных міністэрствах дзвюх краін, аднак з невядомай прычыны кіраўнік Мінабароны РФ не прыляцеў, піша сайт «Беларускі партызан».

Лукашэнка, вельмі няўдала, але паспрабаваў растлумачыць, чаму не адбылася іх супольная паездка на палігон разам з Уладзімірам Пуціным.

"А калі набой у адно месца - што, дваіх адразу не стане? Мы дамовіліся, што прэзідэнт Расеі пракантралюе і будзе назіраць за вучэннямі на поўначы, а я ўжо тут", - сказаў Лукашэнка.

Экспромт, зрэшты, быў дрэнным і непераканаўчым. Бо раней за вучэннямі яны назіралі разам і такой праблемы не ўзнікала.

Прыдумаць адгаворку, чаму не прыехаў Сяргей Шайгу, Лукашэнка не змог зусім, нават дрэнна. Тым больш, што даслоўна напярэдадні на брыфінгу начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў, што Расею на «Барысаўскім» будзе прадстаўляць менавіта міністр абароны Сяргей Шайгу.

Апошнія навіны