BE RU EN

Няўзораў: Стану даверанай асобай Пуціна, калі ён верне Крым Украіне

  • 2.09.2017, 21:46

Расейскі публіцыст заявіў, што згодны стаць даверанай асобай кіраўніка РФ, калі той выканае тры ўмовы.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў у жартоўным інтэрв'ю з тэлевядоўцай Ксеніяй Сабчак заявіў, што згодны стаць даверанай асобай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, але калі той выканае тры ўмовы. Адной з такіх умоў публіцыст назваў вяртанне Крыму Украіне.

Відэа з'явілася ў Instagram Няўзорава.

«Ці пойдзеце вы на гэтых выбарах даверанай асобай Уладзіміра Пуціна?» - спыталася ў яго Сабчак.

«Калі ён выканае некалькі маленькіх умоў, то, вядома, пайду. Першае, зразумела, - Крым Украіне. Другое - поўная ачыстка Данбаса. Прычым ачыстка яшчэ і ад усёй той паскудзі, якая туды прыпаўзла на гусеніцах расейскай ідэі. Ну а трэцяе - гэта зусім дробязь, гэта звязана з зялёнкай. Нядрэнна было б сабраць расейскую праваслаўную царкву, пачынаючы з Гундзяева і зялёнкай на лбе напісаць некалькі кароткіх слоў з трох літар», - адказаў Няўзораў.

«Калі тры гэтыя ўмовы будуць выкананыя, чаму б і не дапамагчы добраму чалавеку», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны