BE RU EN

Новы гаджэт дазволіць атрымаць гук з любой паверхні

  • 2.09.2017, 10:31

Цяпер стоячы ў корку можна запісаць круты трэк і сур'ёзную кампазіцыю.

Распрацоўнікі гэтай прылады, мабыць, вельмі любяць музыку і барабаніць пальцамі па любых паверхнях. Менавіта таму яны прыдумалі "разумныя" кольцы Specdrums, якія дазваляюць атрымаць гук з любой паверхні.

Гаджэт распазнае колеры і "прысвойвае" ім свой гук. Таму кольцамі можна дакранацца да адзення, мэблі і прадметаў на стале – кожны з іх будзе выдаваць сваё гучанне.

У камплекце да кальца пастаўляецца 12-колеравая клавіятура. Яна дазволіць зарыентавацца і даведацца, які гук якому колеру адпавядае.

Зрэшты, гучанне можна змяніць у наладах. Так, белы колер паводле змаўчання адпавядае ноце "ля" на фартэпіяна, а карычневы – хлапку ў ладкі (clap). Удараючы па картцы ці паверхні вы зможаце чуць у смартфоне адпаведны гук. Такім чынам, стоячы ў корку можна запісаць круты трэк і сур'ёзную кампазіцыю.

Прыкладанне сумяшчальнае з АС Android і OS і дазваляе падключыць да 10 кольцаў адначасова. За набор з двух кольцаў просяць 34 даляры, а за чатыры – 74. Дастаўка, праўда, чакаецца, не раней за студзень 2018 года.

Апошнія навіны