BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці нанясення авіяўдару па журналістам падчас «Захаду-2017»

  • 19.09.2017, 21:42

Conflict Intelligence Team паведаміла пра трох пацярпелых пасля пуску ракеты расейскім гелікаптэрам.

Тры чалавекі атрымалі раненні ў выніку міжвольнага пуску ракеты з гелікаптэру падчас вайсковых вучэнняў «Захад-2017» у Ленінградскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў даведцы, якую расейская даследчая група Conflict Intelligence Team размясціла ў сваім Twitter, піша gordonua.com.

Даведка ўяўляе сабой даклад пра абставіны здарэння. Указана, што інцыдэнт адбыўся 16 верасня а 14.47.

Прычынай залпу стаў «самаадвольны сход» ракеты з пары баявых гелікаптэраў.

«На зямлі атрымалі лёгкія раненні тры чалавекі і пашкоджаны дзве машыны», - гаворыцца ў дакуменце.

19 верасня расейскія СМІ паведамілі, што падчас вучэнняў «Захад-2017» на палігоне Лужскі пад Санкт-Пецярбургам гелікаптэр Ка-52 запусціў ракеты класа «паветра-зямля» па гледачам. Згадвалася, што пацярпелі два журналісты.

У міністэрстве абароны РФ пацвердзілі факт інцыдэнту, але дакладную дату не ўказалі.

Апошнія навіны