BE RU EN

У Беларусі будуюць усё менш жылля

  • 19.09.2017, 20:44

Аб'ём жыллёвага будаўніцтва за восем месяцаў знізіўся на 12,8%.

У Беларусі за студзень-жнівень было ўведзена ў эксплуатацыю 2,33 млн. кв. м жылля агульнай плошчы, паведамляе belmarket.by. Аб'ёмы будаўніцтва зменшыліся на 12,8%.

Будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай скарацілася на 44,9% да 359,2 тысяч кв. м.

Мацней за ўсё аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва ўпалі паводле вынікаў васьмі месяцаў у Гарадзенскай вобласці яны скараціліся на 33,2% да 189,9 тысяч кв. м., у тым ліку з дзяржпадтрымкай - на 70,1% да 30,5 тыс. кв. м. У Менскай вобласці адзначаецца найменшае зніжэнне аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва. Тут яны ўпалі больш за ўсё на 5,5% да 664,2 тысяч кв. у, тым ліку з дзяржпадтрымкай - на 12% да 127,6 тысяч кв. м.

Апошнія навіны