BE RU EN

Беларускі рубель здаў да даляра і еўра

  • 19.09.2017, 18:26

На валютных таргах ў Менску 19 верасня амерыканская валюта і еўра падаражэлі.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0134 рубля (0,58%) і склаў 2,3262 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0023 рубля (0,12%) і склаў 1,9405 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0283 рубля (0,84%) і склаў 3,3373 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны