BE RU EN

Гідрамет: У сераду будзе да +19 градусаў

  • 19.09.2017, 18:05

У Беларусі 20 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на поўдні, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Гідрамет.

Вецер уначы прагназуецца пераменных напрамкаў, удзень - усходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 13-19.

Апошнія навіны