BE RU EN

Відэафакт: Дах прыпынку ў Менску стаў «ветразем»

  • 19.09.2017, 12:34

Моцны вецер сарваў дах на вуліцы Панамарэнкі.

Мянчук Ягор апублікаваў у сацыяльнай сетцы YouTube відэа, як вецер зрывае дах з прыпынку на вуліцы Панамарэнкі ўчора ўвечары.

Як распавялі CityDog.by ў менсай гарадской управе МНС, учора вецер у горадзе паваліў 19 дрэў. Ліквідацыяй наступстваў займаюцца не ратавальнікі, а служба «Зелянбуда», бо дрэвы не пашкодзілі ні жыццю, ні маёмасці гараджан. На 19 верасня ў Беларусі абвешчаны перадапошні, аранжавы, узровень небяспекі.

У МНС далі некалькі рэкамендацый грамадзянам, як дзейнічаць у варунках шквалістага ветру. Варта прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом або склеп. Аўтамабіль трэба паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража - прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Людзям пры знаходжанні на вуліцы неабходна абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, пазбягаць дрэў і збудаванняў падвышанай рызыкі - мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач.

Апошнія навіны