BE RU EN

Зміцер Дашкевіч правёў лікбез для Мінкульта на тэму бел-чырвона-белага сцяга

  • 19.09.2017, 12:00

Ён перадаў чыноўнікам навуковае абгрунтаванне таго, што нацыянальны сцяг з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю.

У аўторак, 19 верасня, лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч наведаў Міністэрства культуры Беларусі, піша «Еўрарадыё». Ён перадаў чыноўнікам навуковае абгрунтаванне таго, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Разам з ім быў Эдуард Пальчыс, заснавальнік сайта 1863x.com, які вёў трансляцыю ў Facebook. Як вядома, на сёння прыпадаюць 26-я ўгодкі з часу, калі Вярхоўны Савет Беларусі зрабіў бел-чырвона-белы сцяг (а таксама герб «Пагоня») дзяржаўным. Ён ім прадаўжаў заставацца да 1995 года.

Летась маладафронтаўцы сабралі 10 тысяч подпісаў за тое, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны ў Беларусі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аднак чыноўнікі запатрабавалі «навуковага абгрунтавання», і цяпер яго атрымалі. Дакумент дапамог скласці кандыдат гістарычных навук Аляксандр Кур'яновіч.

Апошнія навіны