На вучэннях «Захад 2017» выпрабавалі рэактыўны танк Т-80
- 18.09.2017, 20:10
Т-80 - першая ў свеце серыйная бронемашына з газатурбіннай сілавой устаноўкай з убудаванай дынамічнай абаронай
На расейска-беларускіх вайсковых вучэннях «Захад 2017» выпрабаваны танк Т-80 - першая ў свеце серыйная бронемашына з газатурбіннай сілавой устаноўкай з убудаванай дынамічнай абаронай, інфармуе еizvestia.com.
Т-80, створаны на аснове Т-64, выпускаўся да 1998 года, у 2007-м машыну замянілі на дызельныя Т-72. Цяпер машына выводзіцца з захоўвання і вяртаецца ў войскі ў варыянце Т-80 БВМ, уніфікаваным па прыцэле і абароне. Яе недахопы - высокія кошт рухавіка і выдатак паліва, годнасці - добрая пераноснасць спёкі і маразоў.
Нагадаем, 14 верасня афіцыйна пачаліся расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічана рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-х тысяч. Многія палітыкі і вайскоўцы экспэрты ўважаюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.
У вучэннях задзейнічана шэсць вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўчасткі мясцовасці Глыбокае і Дрэтунь у Віцебскай вобласці.
8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».