Навуковец з Крамянёвай даліны распавёў, калі людзі змогуць жыць вечна
- 18.09.2017, 11:53
Тэхналагічны прарыў у сферы амаладжэння знаходзіцца ўжо не за гарамі.
Заснавальнік Універсітэта сінгулярнасці ў Крамянёвай даліне Хасэ Луіс Кардэйра распавёў пра тэхналогіі амаладжэння, якія дазволяць жыць вечна, а таксама пра тэлепатычныя здольнасці чалавецтва, паведамляе ria.ru.
На думку футуролага, найбліжэйшыя 20-30 гадоў з'явяцца такія тэхналогіі, якія дазволяць амалоджваць чалавека і дазваляць яму жыць вечна.
"Мы зможам жыць даўжэй, захоўваючы арганізм у добрым стане, а нашая канчатковая мэта - атрымаць магчымасць жыць вечна", - сказаў навуковец.
Ён таксама заявіў аб адсутнасці біялагічнай мяжы чалавечага жыцця.
Акрамя таго, Хасэ Луіс Кардэйра мяркуе, што ў будучыні людзі атрымліваць магчымасць камунікаваць з дапамогай тэлепатыі.
"Мы пачнём камунікаваць з дапамогай тэлепатыі, адзін мозг будзе наўпрост звязвацца з іншым. Сёння нашая камунікацыя недасканалая, бо вусная размова - гэта вельмі неэфектыўная тэхналогія, я б сказаў, прымітыўная", - сказаў ён.
Футуролаг таксама распавёў пра будучыню штучнага інтэлекту.
"Ён разаўецца да ўзроўню чалавечага, а затым і перасягне яго. Таму нам трэба будзе аб'яднацца са штучным розумам. Гэта было б вельмі пажадана", - сказаў навуковец.