BE RU EN

Фільм «Форэст Гамп» пераклалі на беларускую мову

  • 17.09.2017, 21:19

Культавы фільм у беларускім агучванні пакажуць у менскім кінатэатры «Масква».

На наступных выходных праект «Кінаконг/Кіно па-беларуску" прэзентуе культавы фільм «Форэст Гамп», які пераклалі на беларускую мову, піша citydog.by.

Праз жыццё галоўнага героя гэтае кіно адлюстроўвае амерыканскую гісторыю другой паловы 20-га стагоддзя і лёсу людзей у ёй. «Форэст Гамп» - самая паспяховая работа знакамітага рэжысёра Робэрта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Сам фільм і яго героі сталі легендай.

Фільм, агучаны на беларускую мову, пакажуць у кінатэатры «Масква» 22-24 верасня. Квіткі каштуюць ад 5,50 рублёў да 11 рублёў.

Апошнія навіны