BE RU EN

У Менску п'яны расеец на «кадзілаку» пратараніў сем аўто

  • 17.09.2017, 18:29

38-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем.

У Менску кіроўца на Cadillac разбіў сем прыпаркаваных у двары аўтамабіляў. Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўніца ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

Інцыдэнт адбыўся 17 верасня, пад 16.20. 38-гадовы кіроўца Cadillac Escalade ехаў па двары дома №56 на вуліцы Матусевіча. У нейкі момант мужчына не справіўся з кіраваннем і пратараніў сем прыпаркаваных аўтамабіляў.

ФОТА: ДАІ ФРУНЗЕНСКАГА РАЁНА

Як паведамілі ў ДАІ, кіроўцу Cadillac затрымалі відавочцы ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Інспектары адвезлі мужчыну на медычны агляд.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Апошнія навіны