BE RU EN

Відэафакт: На палігоне «Захаду-2017» адпрацавалі нанясенне авіяўдару

  • 17.09.2017, 17:12

У Берасцейскай вобласці ўмоўнага праціўніка нішчылі з паветра.

«Радыё Свабода» знаходзіцца на Ружанскім палігоне расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017», дзе адпрацоўваецца практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з ужываннем авіяцыйных сродкаў знішчэння.

Нагадаем, 14 верасня афіцыйна пачаліся расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4 тысячы. Шмат якія палітыкі і вайскоўцы экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях задзейнічана шэсць вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама дзялянкі мясцовасці Глыбокае і Дрэтунь у Віцебскай вобласці.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Апошнія навіны