BE RU EN

Мітынг Навальнага ў Омску сабраў тысячы чалавек

  • 17.09.2017, 16:59

Расейскі апазіцыйны палітык праводзіць агітацыйны тур па рэгіёнах.

У Омску прайшла сустрэча расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага з ягонымі прыхільнікамі. Палітык распавёў пра сваю перадвыбарчую праграму і адказаў на пытанні жыхароў горада. У мітынгу ўдзельнічалі сотні чалавек, паліцыя ў падзеі не мяшалася, перадае «Радыё Свабода».

На плошчы каля спартова-канцэртнага комплексу імя Блінова сабралася блізу 7 тысяч чалавек, паведамляе мясцовы інфармацыйны інтэрнэт-партал НГС.ОМСК.

Відавочцы паведамлялі, што пры ўваходзе на пляцоўку ўтварыліся доўгія чэргі. Праз гадзіну пасля пачатку імпрэзы людзі ўсё яшчэ стаялі каля рамак металашукальніка.

Навальны мерыцца ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расеі ў 2018 годзе. Цяпер палітык праводзіць агітацыйны тур па рэгіёнах краіны. Ён ужо сустрэўся з жыхарамі Мурманска і Екацярынбурга, абодва мітынгу прайшлі без затрыманняў.

Апошнія навіны