BE RU EN

У Менску бяспраўнік на VW пратараніў у лоб міліцэйскае аўто

  • 17.09.2017, 13:54

Незразумела для чаго мужчына пачаў выдаваць сябе за грамадзяніна Расеі.

У Менску бяспраўнік на Volkswagen, сыходзячы ад пагоні, лоб у лоб сутыкнуўся з міліцэйскім аўтамабілем. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 17 верасня. На скрыжаванні вуліцаў Якуба Коласа і Дарашэвіча кіроўца VW не выканаў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і паспрабаваў уцячы. На вуліцы Платонава ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Дэпартамента аховы МУС. Пасля ўдару VW загарэўся.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі два супрацоўнікі міліцыі, яны дастаўленыя ў шпіталь МУС.

Першапачаткова мужчына паведаміў ілжывыя звесткі пра сябе – нібыта ён грамадзянін Расеі. Аднак падчас праверкі высветлілася, што ён грамадзянін РБ, раней быў пазбаўлены правоў за п'яную язду.

Супрацоўнікі ДАІ адвезлі кіроўцу Volkswagen на медыцынскі агляд.

Апошнія навіны