BE RU EN

Крыніца: Чыж сапраўды спрабуе «вярнуцца ў строй»

  • 17.09.2017, 11:56

Удзел алігарха ва ўрачыстым мерапрыемстве ў «Цал Дыр Біе» быў невыпадковым.

Бізнэсмэн Юры Чыж робіць спробы вярнуцца ў каманду Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта tut.by распавялі некалькі інфармаваных крыніцаў.

Асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» доўгі час уваходзіў у блізкае атачэнне Лукашэнкі. Часта з'яўляўся разам з ім на нефармальных мерапрыемствах. Аднак усё кардынальна змянілася паўтара года таму, калі Юры Чыж быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Пад следствам Чыж правёў паўгода і быў вызвалены ў сувязі з прызнаннем віны і кампенсацыяй шкоды.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.BY

Учора, 15 верасня бізнэсмэн быў запрошаны на ўрачысты прыём з нагоды 20-годдзя хакейнай каманды Лукашэнкі. Як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, на святкаванне былі запрошаныя некалькі дзясяткаў чалавек разам з іхнімі сем'ямі – «тыя, хто зрабіў найбольшы ўнёсак у станаўленне і развіццё хакейнай каманды, спрыяў яе поспехам цягам гэтых гадоў».

«Я не стаў бы адназначна сцвярджаць, што Чыж вярнуўся ў каманду. Паводле маёй інфармацыі, сёлета гэта толькі трэці выпадак, калі яны разам з прэзідэнтам апынуліся ў адной кампаніі», – сказаў суразмоўца.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.BY

«Занадта гучным было расставанне і занадта мала часу прайшло, каб сказаць, што ён у абойме. На тым баку засталася крыўда. Але Чыж сапраўды робіць спробы вярнуцца ў строй», – адзначыла яшчэ адна крыніца. Яна параіў звярнуць увагу, што з нядаўніх часоў сетка «Прастор» (уваходзіць у групу «Трайпл») з'яўляецца адным з фундатараў хакейнага «Дынама».

Апошнія навіны