BE RU EN

Мітынг Навальнага ў Екацярынбургу сабраў 10 тысяч чалавек

  • 16.09.2017, 20:55

Улады горада перашкаджалі мерапрыемству, але яно адбылося.

Апазіцыянер Аляксей Навальны правёў у Екацярынбургу сустрэчу з выбаршчыкамі. Паводле ацэнкі арганізатараў мерапрыемства, на яе прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек, піша theins.ru.

Як піша »Інтэрфакс», Навальны ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах паабяцаў павялічыць заробак, палепшыць сістэму аховы здароўя, стварыць спецпракуратуру з шырокімі паўнамоцтвамі ў рамках барацьбы з карупцыяй.

Акцыя абышлася без затрыманняў.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Урал», начальнік екацярынбургскага штаба Навальнага Віктар Бармін распавёў, што раніцай у суботу супрацоўнікі паліцыі спачатку перашкаджалі разгрузцы абсталявання, неабходнага для правядзення акцыі. Пазней, са слоў Барміна, «прадстаўнік міністэрства грамадскай бяспекі ў выніку перамоваў і перыпетый падышоў і сказаў, што ўсё ўзгодненае, можам збіраць абсталяванне».

У галоўнай управе МУС Свярдлоўскай вобласці сітуацыю не каментуюць.

Апошнія навіны