BE RU EN

Уладзіміра Някляева арыштавалі на сем дзён

  • 15.09.2017, 16:14

Аднаго з лідараў БНК асудзілі за Акцыю папярэджання.

Суд Савецкага раёна прысудзіў аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэта Уладзіміра Някляева да сямі дзён арышту за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», паведамляе «Радыё Свабода».

8 верасня Уладзімір Някляеў узяў удзел у Акцыі папярэджання на Кастрычніцкай плошчы і шэсці праспектам Незалежнасці з нагоды Дня вайсковай славы.

Удзельнікі Акцыі папярэджання пратэставалі супраць расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Каб далучыцца да пратэстоўцаў, Уладзімір Някляеў спецыяльна прыехаў на дзень раней з Польшчы, дзе ўдзельнічаў у канферэнцыі.

Вядома, што раніцай 15 верасня Уладзімір Някляеў павінен быў пайсці да лекара.

Апошнія навіны