BE RU EN

Навукоўцы назвалі прадукты харчавання, якія павышаюць інтэлект

  • 15.09.2017, 14:34

Экспэрты з Універсітэта Ілінойса правялі шэраг даследаванняў.

Прадукты, багатыя монаненасычанымі тлустымі кіслотамі, накшталт аліўкавага алею, арэхаў, авакада, павышаюць інтэлект.

Даследаванні паказалі: інтэлект быў звязаны з дарсальнай сістэмай увагі, важнай для выканання заданняў, якія патрабуюць увагі, і паўсядзённых спраў, піша orthodox.od.ua.

Прынамсі, агульны ўзровень інтэлекту вызначаўся тым, наколькі эфектыўна апісаная сетка была функцыянальна арганізаваная. І монаненасычаныя тлустыя кіслоты адыгрывалі тут не апошнюю ролю.

Гэтыя кіслоты апынуліся ў цеснай звязцы з дарсальнай сістэмай увагі і з тым, наколькі сістэма аптымальна працуе, адзначае Арон Барбі з Універсітэта Ілінойса.

Даследаванні рацыёну добраахвотнікаў і ўзроўню іх інтэлекту паказалі: людзі з высокім узроўнем монаненасычаных тлустых кіслот у крыві мелі больш спарадкаваную структуру ў дарсальнай сістэме увагі. Значыць, монаненасычаныя тлустыя кіслоты здольныя рэальна ўплываць на пазнавальныя здольнасці, заяўляе Барбі.

Апошнія навіны